Блогер Эдуард Пальчыс на днях атрымаў позву з міліцыі. Яму паведамілі, што вядзецца адміністратыўны працэс па славутым артыкуле 17.1. Па гэтым артыкуле адміністратыўнага кодэкса звычайна караюць штрафамі ці суткамі актывістаў напярэдадні ці пасля мітынгаў і акцый з фармулёўкай «лаяўся матам, размахваў рукамі».

«Хутчэй за ўсё ў міліцыю я не пайду, толькі калі часу будзе вельмі шмат вольнага. З чым дакладна звязана не ведаю, але артыкул тыповы — у стылі «лаяўся матам, парушаў грамадскі парадак». Магчыма за паход у барбершоп «Чэкіст» ці ўвогуле па выдуманай прычыне, — пракаментаваў сітуацыю Пальчыс. — Мяркую, што рыхтуюцца на ўсялякі выпадак да 25-га (сакавіка, дзень 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР)».

У выніку Э. Пальчыс у міліцыю не пайшоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?