У Нямеччыне на ўзбочыне аўтабану беспрацоўны знайшоў пакунак, у якім было 16 тысяч эўра і ювэлірныя вырабы, і праз каторы час перадаў іх у паліцыю.

Томас Лідтэк, можа, пазбаўлены працы, але на гэтым тыдні ён давёў, што не пазбаўлены сумленьня: падчас роварнай прагулкі знайшоўшы пакунак, у якім ляжала 16 тысяч эўра, пасьля невялікіх ваганьняў перадаў грошы ў паліцыю. 56-гадовы Томас, жыхар гораду Армштадт (Усходняя Нямеччына), зрабіў гэты ўчынак, нягледзячы на тое, што пры дапамозе знойдзеных грошай мог бы моцна падтрымаць свайго сына–інваліда, а таксама сплаціць шматлікія пазыкі па камунальных паслугах.

“Гэты пакунак абрынуўся на мяне як райскі дар”, - распавядае Томас, які жыве толькі з сацыяльнай дапамогі ў памеры 600 эўра ( недзе 1 мільён 700 тысяч белрублёў). “Пайсьці ў паліцыю было для мяне вельмі цяжкім рашэньнем, я доўга вагаўся, але апошняе слова было ўсё ж за маім сумленьнем”, - дадаў ён.

Акрамя грошай, уладальнік якіх паліцыі пакуль што невядомы, у пакунку былі таксама пярсьцёнак, завушніцы, ланцужок і кулён – усе зробленыя з золату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?