Фотаздымак Тытана, спадарожніка Сатурна

Адзначаецца, што Тытан цікавы для даследчыкаў праз здольнасць затрымліваць вадкасць на сваёй паверхні. На найбуйнейшым спадарожніку Сатурна ёсць рэкі, азёры і акіяны, выпадаюць ападкі, якія складаюцца з вуглевадародаў.

NASA плануе адправіць апарат да Тытана на працягу наступных 20 гадоў. Даследчыкі стварылі ў лабараторыі ўмовы, падобныя да ўмоваў на спадарожніку: сканструявалі спецыяльны рэзервуар, у які змясцілі вадкасць з метану, этану і іншых вуглевадародаў пры вельмі нізкай тэмпературы, а таксама запусцілі туды своеасаблівы «макет» субмарыны.

Адной з цяжкасцяў для навукоўцаў стала ўтварэнне бурбалак азоту падчас пагружэння падлодкі, бо тая вылучае цяпло. Гэта можа моцна ўскладніць правядзенне фота- і відэаздымкі. 

Тытан — найбуйнейшы спадарожнік Сатурна, а таксама другі па велічыні спадарожнік у Сонечнай сістэме (пасля спадарожніка Юпітэра Ганімеда). З'яўляецца адзіным, акрамя Зямлі, целам у Сонечнай сістэме, для якога даказана стабільнае існаванне вадкасці на паверхні, і адзіным спадарожнікам, які валодае шчыльнай атмасферай. Нягледзячы на нізкую тэмпературу, Тытан супастаўляецца з Зямлёй на ранніх стадыях развіцця, і нельга выключаць, што на спадарожніку магчыма існаванне найпрасцейшых формаў жыцця, у прыватнасці, у падземных вадаёмах, дзе ўмовы могуць быць значна больш камфортнымі, чым на паверхні. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?