Прыхільнікі Башара Асада, якія трапілі пад удар амерыканскай кааліцыі, праводзілі аперацыю супраць «спячай» ячэйкі ІД. Аднак яны не ўзгаднілі свае дзеянні з камандаваннем расійскай аператыўнай групы, паведамляе РБК.

Сірыйскія апалчэнцы, якія дзейнічаюць на баку арміі Башара Асада 7 лютага праводзілі аперацыю ў раёне былога нафтаперапрацоўчага завода Эль-Ісба ў правінцыі Дэйр-эз-Зор. Там яны спрабавалі выявіць баевікоў «спячай» ячэйкі «Ісламскай дзяржавы».

Свае дзеянні апалчэнцы не ўзгаднілі з камандаваннем расійскай аператыўнай групы і ў выніку патрапілі пад удар амерыканскай кааліцыі.

Вайскоўцы з міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША паведамілі, што былы завод у Эль-Ісба знаходзіўся пад кантролем Сірыйскіх дэмакратычных сіл і ваеннаслужачых арміі Злучаных Штатаў.

Расійскія СМІ паведамляюць пра 25 параненых у сілах Асада. Заходнія крыніцы гавораць пра больш як 100 забітых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0