Сёньня дэпутаты палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытаньні законапраект пра адзіную стаўку падаходнага падатку.

У Беларусі ў 2009 годзе зьбіраюцца ўвесьці так званую плоскую шкалу падатку. Ініцыятыва сыходзіць ад кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Гэта азначае, што падаходны падатак будзе аднолькавы для ўсіх катэгорый насельніцтва і складзе 12 % ад заробку. Цяпер жа ў Беларусі існуе дыфэрэнцыяваны падатак, мінімальны памер якога складае 9 %, а максымальны 30 %.

Міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, які прадставіў праект закона дэпутатам сказаў, што таксама мяркуецца ўвесьці адзіны памер падатку і для прадпрымальнікаў. Ён будзе складаць 15 %. Паводле спадара Харкаўца, сёлета прадпрымальнікі плацяць у сярэднім 16,3 % ад свайго заробку.

Новаўвядзеньне спрыяе багатым і чапляе людзей зь сярэднімі і нізкімі даходамі
. Людзі з вышэйшымі даходамі ці тыя, хто атрымлівае даходы зь некалькіх крыніцаў, стануць плаціць менш. Урадавыя эканамісты спадзяюцца, што дзякуючы гэтаму больш людзей стане дэкляраваць свае даходы. Таксама гэта зробіць Беларусь выгадным месцам жыцьця для багатых людзей.

У той жа час асобы, чые даходы не перавышаюць сярэдняга заробку, хто жыве з адной зарплаты, стануць плаціць крыху больш.

Прыняцьце новага закону выводзіць Беларусь у шэраг самых прарынкавых краінаў па сыстэме падаходнага падатку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?