- Сьляпы герой дажывае жыцьцё ў Вільні
Горадзе, у якім паветра мае гісторыю
Ён прачынаецца, прыгадвае галасы дрэваў
Дакранаецца да ценяў, ідзе па калідоры на кухню
- Гатуе каву, вяртаецца зь ёй у пакойчык
Бярэ адну зь нялічаных кнігаў
Што прыгожа і з гатовасьцю стаяць на паліцах
Сядае ў фатэлю, адкрывае на выпадковай старонцы
- І ўглядаецца ў верш, пра тое, што лепш ня бачыць
Як час за вокнамі глытае пыл чалавечы.
* * *
Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.
0
0
0
0
0
0