Выдавец незалежнага бюлетэню «Бойкі Клецк» Сяргей Панамароў быў выкліканы ў Клецкі РУУС для ўзяцьця тлумачэньняў. Нагодай стала рассылка па ўсіх выбарчых участках Клецку апошняга выпуску бюлетэню, у якім асьвятлялася хада кампаніі. Тлумачэньні ў выдаўца бярэ супрацоўніца менскай міліцыі падпалкоўнік Алена Цьвірко. Зь ёй Панамароў меў сустрэчу ў дзень выбараў 28 верасьня на выбарчым участку № 49 Нясьвіскай акругі, куды зьявіўся ў якасьці прадстаўніка СМІ. На ўчастку ён прабыў нядоўга – пасьля некалькіх зробленых здымкаў яго выдалілі з памяшканьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?