Уначы на 10 лютага падчас вяртання з Брэста ў Жабінкаўскім раёне міліцыя затрымала кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку.

Як паведаміў у сваім фэйсбуку Аляксандр Кабанаў з Бярозы, машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, выклікалі міліцыю.

Лідара АГП абвінавацілі ў непадпарадкаванні, уначы даставілі ў Кобрынскі РАУС, дзе змясцілі ў ізалятар. Суд будзе ў панядзелак, час удакладняецца.

Лябедзька разам з Аляксандрам Кабанавым збіраў подпісы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0