Персанальны сайт блогера Аляксея Навальнага ўнесены ў Адзіны рэестр даменных імёнаў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць рэсурсы, якія змяшчаюць забароненую да распаўсюду ў Расіі інфармацыю. Гэта вынікае з дадзеных рэестра.

Рашэнні прынятыя 9 лютага Усць-Лабінскім раённым судом, размешчаным у Краснадарскім краі. Доступ да сайта пакуль не абмежаваны.

Акрамя гэтага, у рэестр ўнесена старонка на сайце з адным з расследаванняў Навальнага і адпаведны ролік на YouTube.

Расследаванне прысвечана мільярдэру Алегу Дзерыпаску (т.зв. «Насця-Рыбка»). Прадстаўнік бізнэсмэна назваў усе абвінавачванні ў адрас Дзерыпаскі «ўяўленнем групы асоб» і запэўніў, што прадпрымальнік мае намер звярнуцца ў суд для абароны сваёй рэпутацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0