Ізраільскі вайсковец на Галанскіх вышынях, на мяжы з Сірыяй, 10 лютага. Фота: Gil Eliahu. Haaretz.com

Ізраільскі вайсковец на Галанскіх вышынях, на мяжы з Сірыяй, 10 лютага. Фота: Gil Eliahu. Haaretz.com

Адміністрацыя Трампа выступіла з падтрымкай дзеянняў Ізраіля, які напярэдадні нанёс шэраг авіяўдараў па тэрыторыі Сірыі, перадае РБК. Заяву Белага дома цытуе Haaretz.

«Ізраіль — верны саюзнік Злучаных Штатаў, і мы падтрымліваем яго права на абарону ад сірыйскай арміі і апалчэнцаў, якіх падтрымлівае Іран, на поўдні Сірыі. Мы заклікаем Іран і яго саюзнікаў спыніць правакацыйныя дзеянні і пачаць працаваць над дасягненнем міру ў рэгіёне», — гаворыцца ў заяве.

Раней з падтрымкай Тэль-Авіва пасля абмену ўдарамі паміж Ізраілем і Сірыяй выступіў Дзярждэп і Пентагон. Пры гэтым амерыканскія ваенныя заявілі, што не маюць дачынення да інцыдэнту.

У ноч з 9 на 10 лютага ВПС Ізраіля збілі беспілотнік, які парушыў межы краіны. У Тэль-Авіве заявілі, што ён належаў Ірану і быў запушчаны з тэрыторыі Сірыі. Пасля гэтага ізраільскія самалёты нанеслі ўдар па шэрагу аб'ектаў у суседняй дзяржаве. Агнём у адказ сірыйскія сілы СПА збілі адзін з самалётаў, які ўдзельнічаў у атацы, знішчальнік F-16.

Ізраіль назваў удары па Сірыі найбуйнейшай аперацыяй супраць СПА з 1982 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0