FOTO: Rune Petter Ness

FOTO: Rune Petter Ness

На Алімпіядзе ў Пхёнчхане завершыўся лыжны скіятлон (15+15 км). Алімпійскім чэмпіёнам стаў нарвежац Сіман Кругер, срэбра і бронза ў яго суайчыннікаў Марціна Ёнсруда Сундбю і Ханса Крыстэна Холунда.

Сяргей Далідовіч сышоў з дыстанцыі. Міхаіл Сямёнаў — 44-ы, Юрый Астапенка — 50-ы.

«Сяргей падмарозіў нос і зноў, мабыць, здарыўся спазм лёгкіх з-за холаду, таму ён завяршыў выступленне датэрмінова. У такі вецер і холад ён не змог бегчы», — распавёў БелТА трэнер Іван Лістапад.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0