На борце Ан-148 «Саратаўскіх авіяліній», які выконваў рэйс па маршруце Дамадзедава—Орск і разбіўся пад Масквой, былі 65 пасажыраў і 6 членаў экіпажа.
Вырашаюцца пытанні арганізацыі працэдуры апазнання загінулых іх сваякамі. Паведамляецца, што для апазнання загінулых спатрэбіцца генетычная экспертыза.
Вядома, што у выніку авіякатастрофы загінулі трое дзяцей. А таксама сярод пасажыраў знаходзіліся трое замежнікаў, адзін з іх — грамадзянін Швейцарыі. Падрабязнасці не ўдакладняюцца.
Панядзелак, 12 лютага, абвешчаны ў Расіі днём жалобы.