У сувязі з пастаяннымі парушэннямі трансляцыі расійскага тэлеканала «РТР-Планета» ў Літве могуць быць спыненыя на тэрмін ад аднаго да паўтара года, заявіў старшыня Камісіі Літоўскага радыё і ТБ Эдмундас Вайцякунас, піша Delfi.lt

Рашэнне будзе вынесена ў сераду, ці прымяняць абмежаванні, ці прыняць іншае рашэнне.

Рэтрансляцыя зарэгістраванага ў Швецыі тэлеканала «РТР- Планета» ў Літве за падбухторванне да вайны і распальваньне нянавісьці забаранялася ўжо двойчы — у 2015 годзе і ў 2016 годзе. Абодва разы рэтрансляцыя канала забаранялася на тры месяцы з-за выказванняў дэпутата Дзярждумы Расіі Уладзіміра Жырыноўскага ў праграмах канала. Пасля гэтых санкцый камісія па-ранейшаму фіксавала парушэнні. Літоўскія кампаніі, якія займаюцца трансляцыяй, у 2015 годзе таксама абавязалі перавесці тэлеканал «РТР-Планета» ў пакет платных праграм, аднак пасля сігналаў з Еўракамісіі, што гэта можа парушаць права Еўрасаюза, КЛРТВ адклікала гэта абмежаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0