Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прыгразіў нанесці ўдар па Сірыі, калі рэжым будзе выкарыстоўваць супраць мірных жыхароў хімічную зброю.

Пра гэта паведамляе France24.

«Што да хімічнай зброі, то я правёў чырвоную лінію і прытрымліваюся гэтай чырвонай лініі. Калі мы атрымаем пераканаўчыя доказы, што выкарыстоўваецца забароненая дагаворамі хімічная зброя, мы ўдарым туды, дзе гэта зброя праведзена», — заявіў Макрон.

«На сённяшні дзень нашы агенцтвы, нашы ўзброеныя сілы не вызначылі, што забароненая дагаворамі хімічная зброя выкарыстоўвалася супраць цывільнага насельніцтва», — дадаў ён.

Сірыйскі ўрад неаднаразова адмаўляў выкарыстанне хімічнай зброі і заяўляў, што наносіць удары толькі па паўстанцах і баевіках.

Нагадаем, спецыялісты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі ў рамках лабараторных даследаванняў даказалі, што ўрад Сірыі датычны да хімічных нападаў супраць мірных жыхароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0