Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні аб вызваленні ад займаных пасадаў міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях, піша БелТА.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава ў каментары адзначыла, што патрабаванні кіраўніка дзяржавы па бескампраміснай барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах і арганізацыях вядомыя. «Любы такі факт наносіць непапраўную шкоду іміджу ўлады і грамадскім адносінам у дзяржаве», — сказала яна.

«У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы яшчэ раз звярнуў увагу кіраўнікоў усіх узроўняў на ўзмацненне персанальнай адказнасці па выкананні патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства, недапушчэнні правапарушэнняў у гэтай сферы. Да кіраўнікоў, у падведамных арганізацыях якіх будуць устаноўлены падобныя факты, будуць прымацца самыя жорсткія, але справядлівыя меры, уключна з вызваленнем ад займаных пасадаў», — падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Пяць фактаў пра адстаўленага міністра спорту Аляксандра Шамко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?