Выпадак здарыўся ў Вілейскім раёне 12 лютага, траўму атрымаў работнік доследнага лясгаса, распавялі «Рэгіянальнай газеце» ў РАСК.
Ля вёскі Рэчкі пілавалі лес. На нейкі час работнік зняў каску. У гэты момант абламалася верхавіна дрэва і звалілася яму на галаву.
Мужчыну з чэрапна-мазгавой траўмай адвезлі ў бальніцу.