Чэшскія і канадскія даследнікі высветлілі, што аўтамабіль Tesla, запушчаны ў космас 6 лютага ракетай-носьбітам Falcon Heavy, мае шасціпрацэнтны шанец вярнуцца назад на Зямлю.

Праўда, баяцца не варта. Па-першае, калі гэта адбудзецца, то толькі праз некалькі мільёнаў гадоў. Па-другое, аўтамабіль, хутчэй за ўсё, цалкам згарыць у атмасферы.

Даследчыкі стварылі і прааналізавалі 240 кампутарных мадуляцый, каб зразумець, як будзе аўтамабіль перамяшчацца ў космасе наступныя 3,5 мільёна гадоў. Як распавёў астрафізік Хано Рэйн з Універсітэта Таронта, у навукоўцаў было дзве здагадкі: аўтамабіль застанецца побач з планетамі зямной групы (Зямля, Марс, Венера, Меркурый) або пад уплывам гравітацыі Юпіцера адправіцца ў вонкавую вобласць Сонечнай сістэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0