Другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск увядуць у строй у 2018 годзе, паведамляе БелТА.

«Мы чакаем, што ўзлётна-пасадачная паласа будзе ўведзена ў строй у гэтым годзе. Цяжка сказаць калі, але думаю, што восенню», — сказаў старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Румас. Ён расказаў, што ў мінулым годзе Банк развіцця прафінансаваў будаўніцтва паласы на $108 млн. У бягучым годзе ўкладанні будуць ужо меншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0