Ад 8 лютага на сайце NN.by запрацавалі новыя правілы каментавання. Гэта быў асэнсаваны крок Рэдакцыі — мы ўпэўненыя, што павышэнне культуры дыскусіі — патрэба часу і важны крок для ўмацавання супольнасці.

Некаторымі экспертамі, у тым ліку ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў, выказвалася думка, што такое новаўвядзенне ўдарыць па «Нашай Ніве» — маўляў, шмат хто заходзіў на сайт менавіта ў пошуках брыдкіх каментароў.

Аднак гэта абсалютна няправільнае разуменне аўдыторыі «Нашай Нівы», большая частка якой — выхаваныя людзі, якія ўмеюць думаць і маюць узважанае меркаванне. Бруд у каментарах перашкаджае ім.

Статыстыка паказвае, што колькасць напісаных на сайце каментароў за мінулы тыдзень толькі вырасла.

За перыяд з 8 да 14 лютага пад артыкуламі на NN.by было напісана 7575 каментароў. Для параўнання, з 1 да 7 лютага намі было атрымана 7360 каментароў.

Працэнт выдаленых меркаванняў вырас з 14% да 22%. Мы гатовыя жорстка мадэраваць брудныя каментары і надалей.

Адзначым, што за гэты тыдзень вырасла і колькасць наведнікаў сайта (на 3,27%), і колькасць прагледжаных старонак (на 4,9%).

«Наша Ніва» мяняе палітыку мадэрацыі каментароў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0