Шчучынскага актывіста Сяргея Ляшкевіча судзяць па артыкуле за падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках. Учора, 25 сакавіка, на працэсе былі заслуханыя сьведкі ды прагледжаныя стужкі. Відэадоказы выявіліся агульнавядомымі мастацкімі творамі: зборнікам відэакліпаў «Незвычайны канцэрт» і дакумэнтальным фільмам Юр’я Хашчавацкага «Звычайны прэзыдэнт».
Падтрымаць Ляшкевіча прыехаў Аляксандар Мілінкевіч. «Калі судзьдзя мае сумленьне, Ляшкевіч будзе апраўданы,» – выказаў ён сваё меркаваньне Радыё Свабода.
Фота Юліі Дарашкевіч
❏
Дадаткова:
Сяргею Ляшкевічу пагражае арышт на 6 месяцаў за падрыхтоўку да масавых беспарадкаў (фота)
В.Вячорка: «Урэшце мы ўбачылі, якім чынам ён навучаў іх тэрарызму»