загадаў Аляксандар Лукашэнка ў часе наведваньня «Гомельшкла».
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання шклозаводаў Гомельскай вобласці даў даручэнне дасягнуць еўрапейскіх стандартаў у прадукцыі айчынных шклозаводаў да канца 2010 года.
Ён таксама запатрабаваў завяршыць тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства «Гомельшкло» да 7 лістапада 2010 года і прывесці ў парадак існуючыя тэрыторыі і плошчы.
Пры гэтым першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка адзначыў, што праект поўнай мадэрнізацыі «Гомельшкло» разлічаны на завяршэнне ў 2014 годзе.
«Але калі дапамагчы прадпрыемству субсідыямі, то можна паскорыць тэхнічнае пераўзбраенне, — сказаў ён. — Таксама можна прыцягнуць інвестараў».
У выніку А. Лукашэнка даручыў ураду і КДК разгледзець пытанне аб дадатковым выдзяленні на мадэрнізацыю «Гомельшкло» 150 млн. еўра.