Старшыня аддзела замежных царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата, мітрапаліт Валакаламскі Іларыён заявіў, што царква садзейнічае «збаўленню» людзей ад гомасэксуальнасці.

«Пастырскі досвед працы з людзьмі, якія маюць гомасэксуальную арыентацыю, паказвае, што ў вельмі многіх выпадках чалавек можа альбо цалкам пазбавіцца ад гэтага, альбо так пабудаваць сваё жыццё, каб гэта не перашкаджала яму быць паўнавартасным сем'янінам», - сказаў мітрапаліт.

Іларыён выступіў супраць усынаўлення дзяцей аднаполымі парамі. Гаворачы аб легалізацыі аднаполых шлюбаў у некаторых краінах, мітрапаліт заявіў, што «будзе вялікай памылкай, калі Расія пойдзе па гэтым шляху».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?