Кіраўнік Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч у сваім фэйсбуку апублікаваў выніковы пратакол па галасаванні на ўчастку №7 Акадэмічнай акругі Мінска. Як адзначае палітык, гэта адзіны ўчастак, дзе не адбылося накруткі падчас датэрміновага галасавання.

У выніку за Юрыя Губарэвіча аддалі свае галасы 112 чалавек, а за ягонага суперніка, дырэктара САК «Алімпійскі» Сяргея Казлова, — 101.

Яўка на ўчастку склала 25,7%.

Канчатковых лічбаў па ўсёй акрузе пакуль няма. Але відавочна, што ў гарсавет праходзіць Казлоў.

* * *

18 лютага ў Беларусі адбыліся выбары дэпутатаў мясцовых саветаў. Паводле падлікаў ЦВК, на ўчасткі прыйшло 77% выбарцаў. 35% чалавек прагаласавала датэрмінова.

Назіральнікі фіксавалі шалёныя накруткі датэрміновай яўкі. Дайшло да таго, што на ўчастку ў «Студэнцкай вёсцы» Белдзяржуніверсітэта датэрмінова прагаласавалі 96,4%.

Была выкрытая так званая «схема 000-179»: некаторыя людзі, у якіх у пашпарты быў упісаны спецыяльны код, маглі незаконна галасаваць на розных участках.

Як і на ўсіх папярэдніх галасаваннях, у выбарчыя камісіі не ўключылі амаль нікога ад апазіцыі, а незалежным назіральнікам не давалі сачыць за падлікам галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?