Прадстаўнік АГП Дзмітрый Кавалгін балатуецца па Купрыянаўскай акрузе №21 у Мінску. У сваім фэйсбуку Дзмітрый выклаў звесткі, паводле якіх ён упэўнена перамагае па ўчастку №6 у асноўны дзень галасавання.

За Кавалгіна на гэтым участку 18 лютага прагаласавала 194 чалавекі, а за кандыдата ад улады, дырэктара «Белдзяржстраху» Сяргея Якубіцкага — 72 галасы.

Аднак разам з датэрміновым галасаваннем Якубіцкі нібыта атрымаў 711 галасоў, а Кавалгін усяго толькі 269.

Па словах Кавалгіна, з падліку галасоў было выдалена аж тры ягоныя назіральнікі. Аднаго з іх адвезлі ў РУУС.

* * *

18 лютага ў Беларусі адбыліся выбары дэпутатаў мясцовых саветаў. Паводле падлікаў ЦВК, на ўчасткі прыйшло 77% выбарцаў. 35% чалавек прагаласавала датэрмінова.

Назіральнікі фіксавалі шалёныя накруткі датэрміновай яўкі. Дайшло да таго, што на ўчастку ў «Студэнцкай вёсцы» Белдзяржуніверсітэта датэрмінова прагаласавалі 96,4%.

Была выкрытая так званая «схема 000-179»: некаторыя людзі, у якіх у пашпарты быў упісаны спецыяльны код, маглі незаконна галасаваць на розных участках.

Як і на ўсіх папярэдніх галасаваннях, у выбарчыя камісіі не ўключылі амаль нікога ад апазіцыі, а незалежным назіральнікам не давалі сачыць за падлікам галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?