У Сенненскім раёне Віцебскай вобласці 4 кастрычніка аб'яўлена Днём цвярозасці ў сувязі з правядзеннем марафону памяці Героя Савецкага Саюза Пятра Машэрава.

Марафон, прысвечаны памяці былога старшыні ЦК КП Беларусі, ураджэнца вёскі Шыркі Сенненскага раёна П. Машэрава, праводзіцца ўжо дваццаты раз.

Марафон, праўда, скарочаны, складаецца з трох забегаў: на 3 кіламетры, маршрут якога пройдзе па вуліцах горада, а таксама на 5 і 10 кіламетраў у прыгараднай зоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?