Сябры! Праект аўтарскага джаза BlackWhiteJazz працягвае свае канцэрты ў фармаце Live Jazz Party! Цяпер гэта не проста канцэрты, а вечарыны для блізкіх па духу людзей — стасункі за келіхам віна ці кубачкам гарбаты ў імправізаванай чайнай, з лёгкімі закускамі, у сяброўскай атмасферы без пафасу, бар'ераў і рамак.

Запрашаем вас у гульнявую прастору «Кувалда» (Куйбышава, 22), дзякуючы чаму ў вас з'явіцца дадатковая магчымасць да або пасля канцэрта пагуляць у настольныя гульні (більярд, аэрахакей, віртуальная рэальнасць, 300 настолак). Плюс да ўсяго вы можаце прыйсці з дзеткамі і зусім не хвалявацца аб тым, што маленькім непаседам стане сумна: дзецям да 12 гадоў уваход бясплатны. І ўжо дакладна ніхто не адмяняў клубныя карты, якія даюць права на зніжку ад 10 да 20%. Адным словам, шыкоўная магчымасць пазітыўна правесці вечар!

А паглыбляцца ў таямнічы свет музыкі ў гэты раз мы будзем разам з Паўлам Аракелянам — самым пяшчотным з брутальных, самым харызматычным і апантаным саксафаністам нашай краіны!

Шырокай публіцы Павел вядомы хутчэй як музыка культавага гурта «Крамбамбуля», а таксама як удзельнік праекта X-фактар, але той, хто хоць трохі цікавіцца джазам, ведае, што ён выбітны джазмэн сусветнага ўзроўню! Гэта не пафасныя словы для прыцягнення ўвагі, інакш Павел не стаяў на адной сцэне з еўрапейскімі глыбамі і яго б не запрашалі на міжнародныя фестывалі.

Жанравая палітра, у якой працуе Паша, вельмі разнастайная — гэта і фанк (альбом «Ballad Of the Lost Musician»), і блюз, і фры-джаз, і музыка на вершы беларускіх паэтаў.

У гэты раз вы пачуеце Паўла ў складзе яго праекта Outsiders. Праграма, як заўсёды, будзе ўключаць у сябе і абсалютна новыя творы, якія выконваюцца ўпершыню. На сцэну разам з Паўлам выйдуць адны з самых запатрабаваных у Мінску музыкаў.

Зміцер Хаменка — клавішнік, піяніст, скончыў Беларускую акадэмію музыкі, які працаваў у многіх кутках свету, у нашай краіне найбольш вядомы як удзельнік гуртоў CityJazzQuartet і «Трубецкой».

Людміла Крукоўская — адна з вядучых басістак краіны, вядомая па працы ў тэлевізійных праектах, LipnitskyShowOrchestra, «Дыліжанс-джаз», Gabriel K, а таксама заснавальнік і ідэйны натхняльнік уласнага праекта BlackWhiteJazz.

Андрэй Маўрын — нязменны бубнач прэзідэнцкага аркестра РБ, а таксама даволі вядомага гурта «Дразды». Плюс да гэтага выкладае ў ІСВ імя Шырокага.

Для больш выразнага ўяўлення пра тое, што вас чакае на LIVE-JAZZ-PARTY, можна перайсці па спасылцы і ўбачыць, як гэта было на прэзентацыі праграмы праекта LuKrukovskayaProject.

Уваход на вечарынку па папярэдніхспісах, набыць квіток можна як загадзя, так і на месцы. Усё, што для гэтага трэба, — напісаць паведамленне на старонцы BlackWhiteJazz альбо асабіста Людміле Крукоўскай, альбо патэлефанаваць па тэлефонах інфалініі: +375297559199 +375292562648.

Пачатак а 19-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0