Помнік заснавальніку замка і горада Ліды — князю Гедыміну плануюць паставіць побач з паўночнай сцяной Лідскага замка. У выніку на конкурсе перамог наступны праект.

«Нарэшце ў маёй роднай Лідзе будзе помнік Гедыміну. Вось такі праект перамог у конкурсе. Пра тое, што ў горадзе хочуць паставіць конны помнік Гедыміну інфармацыя ўжо гадоў 15 ходзіць, — напісаў Павел Белавус. — І вось справа ўжо дайшла да стадыі вырабу помніка».

«Але ёсць інфармацыя, што на сам помнік у горада няма сродкаў. Праводзілі і суботнікі, і нейкія яшчэ акцыі, але патрэбнай сумы няма. Таму, каб справу прыспешыць — давядзецца ці краўдкампанію запускаць, ці спадзявацца на буйных спонсараў», — напісаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0