Аляксандр Худалееў прызначаны першым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях, паведамляе БелТА.

Васіль Сцепаненка, які раней займаў гэту пасаду, звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

Яшчэ адным указам Аляксандр Лукашэнка назначыў Анатоля Даўгаляўца намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0