Фінансавай міліцыяй Брэстчыны сумесна з 6-м упраўленнем (па Брэсцкай вобласці) Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй ўстаноўлена, што з мэтай прыкрыцця незаконнай дзейнасці ў студзені 2014 гады жыхар Брэсцкага раёна зарэгістраваў у Смаленску фірму і з 2014 па 2017 год арганізоўваў дакументальнае афармленне паставак на адрас беларускіх прадпрыемстваў, якія пералічвалі грашовыя сродкі на разліковыя рахункі фірмы. Прадпрымальнік схаваў выручку, унёс недакладныя звесткі ў падатковыя дэкларацыі. Шкода ў выглядзе недаплаты падатку склала звыш 161 270 рублёў. Мужчына затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?