Reuters.com

Міністэрства замежных спраў Расіі афіцыйна пацвердзіла, што ў Сірыі загінулі і атрымалі раненні некалькі дзясяткаў расіян і грамадзян іншых краін СНД.

Агенцтва ria.ru паведаміла, што гаворка ідзе менавіта пра гібель расіянаў і выхадцаў з СНД, аднак з паведамлення на сайце самога ведамства вынікае, што ў пералік «некалькіх дзясяткаў» пацярпелых уваходзяць як загінулыя, так і параненыя.

«Падчас нядаўняга ваеннага сутыкнення, у якім ніякім чынам не ўдзельнічалі вайскоўцы Расійскай Федэрацыі і не ўжываліся штатныя тэхнічныя сродкі, ёсць загінулыя грамадзяне Расіі і краін СНД, аб гэтым ужо гаварылася, ёсць і параненыя — іх некалькі дзясяткаў», - гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру