У 1985 годзе хімікі з ЗША выявілі, што фрэоны і іншыя злучэнні галагенаў знішчаюць азонавы слой. У некаторых рэгіёнах Антарктыкі гэты працэс прывёў да з'яўлення «азонавых дзірак» — зон, праз якія ультрафіялетавае выпраменьванне Сонца бесперашкодна дасягае паверхні Зямлі.

У наступныя гады пачаліся маштабныя міжнародныя перамовы, вынікам якіх стала падпісанне Венскай канвенцыі ў 1985 годзе і Манрэальскага пратакола да яе ў 1987 годзе, у рамках якіх большасць дзяржаваў свету пагадзіліся спыніць вытворчасць рэчываў, якія разбураюць азонавы слой.

Цяпер навукоўцы задаліся пытаннем: як змяніўся стан азонавага слоя ў тых рэгіёнах Зямлі, дзе пражывае большая частка яе насельніцтва. Для гэтага даследчыкі прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі, атрыманыя дзясяткамі кліматычных зондаў за апошнія тры дзесяцігоддзі, і супаставілі іх з тым, як змянялася канцэнтрацыя азону ў паверхні Зямлі.

Гэтыя замеры прывялі да нечаканых вынікаў. Аказалася, што колькасць азону ў ніжніх слаях стратасферы ва ўмераных і трапічных шыротах у той ці іншай ступені зменшылася ў параўнанні з 1998 годам.

Прычыны гэтага не зусім ясныя, аднак навукоўцы мяркуюць, што ў гэтым могуць быць замешаныя два феномены: рэзкі рост выкідаў іншых рэчываў, якія руйнуюць азон і пры гэтым жывуць у атмасферы вельмі нядоўга, а таксама змены ў характары руху вятроў у верхніх пластах стратасферы, звязаныя з глабальным пацяпленнем, якія замінаюць фармаванню новых малекул азону.

Агулам канцэнтрацыя гэтага газу ў атмасферы працягвае расці, і азонавыя дзіркі над Антарктыдай паступова зацягваюцца. Таму, лічаць навукоўцы, Манрэальскі пратакол хутчэй за ўсё апынуўся не бессэнсоўным.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру