Сустрэча асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы можа прайсці ў кастрычніку ў Беларусі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў рэспублікі Уладзімір Макей у інтэрв'ю беларускаму тэлеканалу СТБ.

«Сапраўды, спадар Ішынгер [Вольфганг Ішынгер, старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы] і яго сакратарыят прапанавалі правесці ў Беларусі ў кастрычніку гэтага года сустрэчу так званай асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы», — сказаў Макей.

Міністр падкрэсліў, што Беларусь сёння тое месца, дзе можна сабраць людзей з розных канфліктуючых рэгіёнаў.

«Я перакананы: гэтая сустрэча, калі яна адбудзецца на беларускай зямлі, таксама зробіць свой унёсак у зніжэнне напружанасці, канфрантацыі, якія сёння, на жаль, прысутнічаюць у нашым рэгіёне», — адзначыў кіраўнік МЗС.

Макей растлумачыў, што сустрэча асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ўяўляе сабой сход кіраўнікоў, палітыкаў, палітычных дзеячаў, дзяржаўных дзеячаў у закрытым фармаце.

«Каля 70—80 чалавек, якія збіраюцца і абмяркоўваюць актуальныя праблемы, якія хвалююць цяпер», — дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру