Міністэрства абароны падрыхтавала папраўкі да закона, якія прадугледжваюць магчымасць пасмяротнага пазбаўлення афіцэрскага звання, піша Радыё Польшча.

Цягам найбліжэйшых двух тыдняў на разгляд урада будзе накіраваны праект абноўленага закона, які дазволіць пазбавіць Войцэха Ярузэльскага, кіраўніка Польшчы ў 1981—1990 гг., генеральскага звання.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар польскага ўрада Іаана Капціньская. Паводле яе слоў, пастаянны камітэт рады міністраў можа пачаць разгляд паправак да закона ўжо 22 лютага.

Законапраект, які падрыхтавала Міністэрства абароны, прадугледжвае магчымасць пазбаўлення афіцэрскага звання асоб, былых членамі Вайсковай рады нацыянальнага выратавання ці служылі ў органах бяспекі ПНР, у тым ліку пасмяротна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру