У Варшаве, на пляцы Пілсудзкага, адбылася ўрачыстая імша, якую служыў папа рымскі Бэнэдыкт XVI . На пляцы прысутнічалі сотні тысячаў чалавек, сярод якіх ад двух да трох тысячаў беларусаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, гербамі сваіх гарадоў.

Беларусы былі добра заўважныя ў моры людзей. Іх прысутнасьць адзначаюць усе тэлеканалы.

Прыкладна аб 11:20 паводле менскага часу з папскага алтара была прачытаная малітва на беларускай мове. У малітве прагучаў заклік маліцца за свабоду і годнасьць людзей, чыя правы парушаюцца:

«Памятаючы пра тое, што людзі розных рас, нацыянальнасьцей і народаў зьяўляюцца адной сям’ёй, молімся за свабоду і пашану годнасьці кожнага чалавека, асабліва ў тых краінах, дзе парушаюцца і абмяжоўваюцца грамадзянскія правы - каб ніхто не цярпеў ад прымусу, дыскрымінацыі і прычыненай крыўды...»

Глядзець фотарэпартаж

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0