Як адзначыла галоўны спецыяліст Адзінага разлікова-даведачнага цэнтра (РДЦ) Эла Лазарава, пасля двух месяцаў запазычанасці уласнікам і наймальнікам накіроўваюць пісьмовае папярэджанне аб неабходнасці ўнесці плацяжы, уключаючы пеню, на працягу 5 дзён. У адваротным выпадку прыпыняюць аказанне некаторых камунальных паслуг. У асноўным электраэнергіі, радзей адключаюць ваду, газ і тэлеантэну.

Акрамя таго, неплацельшчыкам тэлефануюць з напамінам пра пратэрміноўку, накіроўваюць па пошце паведамленні аб неабходнасці ўнесці плату і інфармуюць аб мерах па спагнанню запазычанасці, наведваюць дом; афармляюць выканаўчыя надпісы і падаюць іскавыя заявы ў суд на спагнанне доўгу; апісваюць маёмасць, якую можна накіраваць на пагашэнне запазычанасці; накладваюць арышт на маёмасць і фінансы; могуць абмежаваць права на кіраванне транспартным сродкам і забараніць выезд з краіны. Злосныя даўжнікі могуць пазбавіцца жылля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру