На піўным рынку Беларусі зьявіўся трэці замежны інвэстар — фінская кампанія OLVI.

Фінская кампанія OLVI набыла кантрольны пакет акцыяў у ААТ «Лідзкае піва» шляхам адкрытай падпіскі на дапаўняльную эмісію акцыяў, паведаміў сайт Belbeer.com. Кошт пакету 51 % склаў каля 16 млн даляраў. Рэшта, 49 %, застанецца ва ўласнасьці працаўнікоў прадпрыемства. Ад пачатку на актывы лідзкага бровару прэтэндаваў таксама канцэрн «Heineken», які валодае бабруйскай піваварняй «Сябар» і рэчыцкай «Рэчыцапіва». Нагадаем, што бабруйскі бровар быў прададзены ў апошнія дні 2007 году, сума продажу не называлася. «Рэчыцапіва» была прададзеная ў першым паўгодзьдзі 2008 году амаль за $10 млн.

Яшчэ адным буйным інвэстарам у піваварную галіну зьяўляецца група Carlsberg/BBH. У сьнежні 2006 г. Baltic Beverages Holding набыў 30% акцыяў менскай «Аліварыі».

Сярод лідэраў піваварнага рынку пад кантролем дзяржавы застаюцца менская «Крыніца» (больш за 40% рынку) і «Берасьцейскае піва».

Лідзкая піваварня пабудаваная ў 1876 годзе. У 2000 г. ЗАТ «Лідзкае піва» пераўтворанае ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. Па выніках першага паўгодзьдзя ААТ «Лідзкае піва» « займае 4-е месца сярод айчынных півавараў (доля піўнога рынку – 12,5%).

Фінская кампанія OLVI 5 кастрычніка адзначыла 130-годзьдзе.

Мае свае заводы таксама ў Эстоніі (AS A. Le Coq Group), Латвіі (A/S Cesu Alus) і Літве (AB Ragutis). Акрамя асноўных брэндаў піва OLVI і Sandels, вырабляе энэргетычныя і безалькагольныя напоі, мінэральную ваду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?