Ад панядзелка пачынаецца ўручэньне Нобэлеўскіх прэмій. Сёньня сталі вядомыя ляўрэаты ў галіне мэдыцыны і фізіялёгіі. Імі сталі дасьледчык рака маткі немец Гаральд цур Гаўзэн і адкрывальнікі ВІЧ французы Франсуаза Барэ-Сынусі ды Люк Мантанье.

У чацьвер вызначыцца пераможца ў галіне літаратуры.

У пятніцу стане вядома імя ўладальніка самай прэстыжнай прэміі — прэміі міру.

Аналітыкі сьцьвярджаюць, што сёлета ляўрэатам стануць праваабаронцы. Найбольш верагодным прэтэндэнтам лічыцца кітайскі дысыдэнт Ху Цзяо.

Другім магчымым прэтэндэнтам называюць расейскую правабаронцу Лідзію Юсупаву, якая доўгі час узначальвала грозьненскае аддзяленьне арганізацыі «Мэмарыял».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?