Вызначыліся ўсе чацвёра паўфіналістаў алімпійскага хакейнага турніра, які праходзіць у карэйскім Пхёнчхане.

Joel Marklund/ZUMAPRESS.com

Joel Marklund/ZUMAPRESS.com

Самым драматычным выдаўся апошні чвэрцьфінал, дзе адны з фаварытаў турніру шведы сустракаліся з немцамі. Ужо ў першым перыядзе немцы закінулі дзве шайбы, толькі напрыканцы гульні больш майстравітыя шведы змаглі адыграцца, перавёўшы гульню ў овертайм.

Ужо на першай хвіліне овертайма 35-гадовы нападнік немцаў Патрык Раймер вывеў сваю каманду ў паўфінал. 4:3 — перамога Германіі. Шведы праз 16 гадоў пасля паразы ў чвэрцьфінале Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці зноў аступіліся на той самай стадыі і з такім самым лікам.

У астатніх чвэрцьфіналах Чэхія па булітах перамагла ЗША 3:2, Расія разграміла Нарвегію 6:1, а канадцы мінімальна абыгралі Фінляндыю 1:0.

Паўфіналы адбудуцца ў пятніцу. Сустракаюцца Расія — Чэхія, Канада — Германія.

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?