Наваградзкі гарадзкі выканаўчы камітэт прыняў рашэньне аб правядзеньні ІV фэстывалю сярэднявечнай культуры «Наваградзкі замак». Фэстываль пройдзе 1-3 ліпеня ў Наваградку. Такія фэстывалі тут ладзяцца ад 2000 г. Аргкамітэт па арганізацыі і правядзеньні фэстывалю ўзначаліў старшыня райвыканкаму А.К. Кулак. Паводле слоў начальніка адзьдзелу культуры А.М. Карачана, да 1 чэрвеня будзе распрацаваны сцэнарны плян фэстывалю. Фінансаваць яго маюць за кошт сродкаў, выдзеленых адзьдзелу культуры на правядзеньне масавых мерапрыемстваў, і за кошт пазабюджэтных сродкаў.

Паводле novogrudok.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0