26 траўня а 18-00 ў памяшканьні ўправы БНФ па адрасе Варвашэні, 8 NAVINKI home video маюць прэзэнтаваць фільм «Гудбай, Бацька!».

Вось што стала вядома пра сюжэт карціны з сайту «Навінак»:

«Бацька Каляна, фаната тэлевізійных навінаў, быў вылучаны дэлегатам 3-га Усебеларускага народнага сходу. Пасьля таго, як яму сам Прэзыдэнт паціснуў руку, бацька дабухаўся да белай гарачкі і ўпаў у посталькагольную кому. Але сапраўдныя праблемы для Каляна пачаліся, калі ягоны бацька ачуняў – ужо пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у абсалютна новай, дэмакратычнай краіне. Ягоны душэўны стан яшчэ такі слабы, што любое хваляваньне можа скончыцца для бацькі летальным запоем. А што можа стаць больш сьмярцельным для перакананага лукашыста, чым навіна пра тое, што ягонага куміра ўжо больш няма ля карміла ўлады? І тады Калян вымушаны быў працягваць будаваць для бацькі стабільную і квітнеючую Беларусь у асобна ўзятай кватэры...»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0