Беларуска Марына Зуева заняла 6-е месца ў фінале жаночага мас-старту на Алімпіядзе ў Пхёнчхане.

Алімпійскай чэмпіёнкай стала японка Нана Такагі. Другое месца заняла Кім Бо Рым з Карэі, трэцяе — галандка Ірэн Схаўтэн.

У фінале мужчынскага мас-старту Віталь Міхайлаў заняў сёмае месца. Перамогу тут атрымаў Лі Сонг Хун (Паўднёвая Карэя)

У нядзелю — апошні дзень спаборніцтваў. Беларусы паўдзельнічаюць у лыжным мас-старце на 30 км.

На Зімовых Алімпійскіх гульнях беларусы заваявалі тры медалі: два залатыя (Ганна Гуськова ў фрыстайле і жаночая чацвёрка ў біятлоннай эстафеце), адзін срэбраны (Дар'я Домрачава ў мас-старце).

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0