Прагноз надвор’я ў Беларусі на 7—9 кастрычніка.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 7 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, а па Гомельскай вобласці — на большай частцы тэрыторыі, дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—9°C, па паўднёвым усходзе да плюс 14°C, днём плюс 11—17°C.

У Мінску 7 кастрычніка воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°С, днём плюс 12—14°С.

У наступныя двое сутак, 8—9 кастрычніка, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў, толькі ноччу 8 кастрычніка па Гомельскай вобласці месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 8 кастрычніка плюс 1—8°C, месцамі замаразкі да 0 — мінус 3°C, 9 кастрычніка плюс 1—6°C, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі 0 — мінус 4°C; днём плюс 10—15°C.

У Мінску 8 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай туман. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С, днём плюс 11—13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?