Следчыя паведамляюць, што дзяўчынка была знойдзеная бацькамі без прыкмет жыцця ноччу 25 лютага.
Вілейскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце гібелі дзіцяці.
У ходзе праверачных мерапрыемстваў збіраецца матэрыял на сям'ю, неабходныя дакументы, у тым ліку медыцынскага характару. Дакладная прычына смерці будзе вядомая па выніках судова-медыцынскай экспертызы.
Цялесных пашкоджанняў на целе дзяўчынкі не выяўлена. Сям’я характарызуецца станоўча.