Рашэнне суда не ўстанаўлівае прамой забароны на ўезд дызельных аўто, але дазваляе гарадам уводзіць яго.

Справу разглядалі ў сувязі з даўнім імкненнем нямецкіх эколагаў дамагчыся адпаведных абмежаванняў, у прыватнасці, у Штутгарце і Дзюсельдорфе, дзе ўзровень забруджвання паветра перавышае дапушчальныя нормы.

Экалагічная ініцыятыва па ахове навакольнага асяроддзя Германіі (DUH) падала на абодва гарады ў суд, заявіўшы, што яны недастаткова зрабілі для барацьбы са шкоднымі выкідамі.

Суд у Штутгарце вырашыў, што забарона на ўезд дызельных аўто з'яўляецца «найбольш эфектыўным» сродкам для паляпшэння якасці паветра і аховы здароўя ў гарадскіх раёнах.

Як піша Reuters, супраць увядзення забароны на рух дызельных аўто выступаў урад Меркель, які крытыкуюць за цесныя сувязі з аўтамабільнай прамысловасцю. Ва ўрадзе асцерагаліся, што забарона раззлуе мільёны кіроўцаў і прывядзе да парушэнняў руху транспарту ў гарадах.

Чыноўнікі таксама заяўляюць, што забарона можа паралізаваць працу аўтобусных кампаній, службы збору смецця і гандляроў, якія ў асноўным выкарыстоўваюць дызельныя транспартныя сродкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0