Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе сайт прэзідэнта Украіны.

Кіраўнікі Беларусі і Украіны абмеркавалі актуальныя пытанні парадку дня беларуска-ўкраінскіх адносін, у прыватнасці развіццё двухбаковага палітычнага дыялогу і будучыя кантакты на вышэйшым узроўні.

Кіраўнікі дзяржаў адзначылі важнасць належнай падрыхтоўкі да правядзення ў бягучым годзе ў Гомелі Першага форуму рэгіёнаў Украіны і Беларусі. Гаворка ішла аб інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага і культурнага складніка міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0