У Мінску міліцыя затрымала школьніка, які некалькі месяцаў займаўся закладкамі псіхатропаў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Аператыўнікі затрымалі навучэнца адной з сярэдніх школ Мінска ў яго дома на вул. Каржанеўскага.
«Міліцыянеры высветлілі, што ён заняўся злачыннай дзейнасцю некалькі месяцаў таму і да моманту затрымання ўжо паспеў зрабіць некалькі дзясяткаў закладак. У школьніка было канфіскавана крыху больш за 3 г парашкападобнага рэчыва. Праведзенае ў цэнтральным апараце Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз даследаванне паказала, што парашок ўтрымлівае асабліва небяспечны псіхатроп альфа-PVP», — праінфармавалі ў ГУУС.