Дзяржава разглядае магчымасць продажу акцый кампаніі «БеСТ» (мабільны аператар Life). Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі аб перспектывах развіцця рынку тэлекамунікацыйных паслуг у краіне, піша БелТА.

«Адным з базавых элементаў, якія ўплываюць на хуткасць, маштаб інфарматызацыі, з'яўляецца стан і развітасць інфраструктуры перадачы дадзеных. І калі па ўзроўні пранікнення шырокапалоснага праваднога інтэрнэту Беларусь займае 21-е месца ў свеце, то мабільны сегмент тэлекамунікацыйнага рынку ў нас пакуль адстае. Таму сёння нам трэба гэтым займацца. І адно з пытанняў, якое я хацеў бы з вамі разгледзець пры прыняцці рашэння, — пашырэнне інвестыцыйнага супрацоўніцтва з сусветнымі лідарамі ў гэтай сферы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што неабходна развіваць канкурэнцыю ў сферы тэлекамунікацый. «Хоць яна ў нас ужо ёсць. У нас не адна кампанія працуе, а дзве буйныя і трэцяя, якая просіць аб падтрымцы. Размова ідзе аб прыватызацыі некалькіх працэнтаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, кампаніі «БеСТ», — растлумачыў Лукашэнка.

Інфаграфіка — БелТА.

Інфаграфіка — БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0