Расія з 1 красавіка 2018 года страціць права праводзіць міжнародныя спаборніцтвы па шэрагу відаў спорту, паведамляе «Чэмпіянат.ру».

Адзначаецца, што ў канцы снежня 2017 года на сайце Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) быў апублікаваны Міжнародны стандарт адпаведнасці кодэксу арганізацыі. З расійскага боку яго падпісала Расійскае антыдопінгавае агенцтва (РУСАДА), якое ў цяперашні час не адпавядае стандартам.

З гэтага часу заяўкі на правядзенне чэмпіянатаў свету і іншых буйных спаборніцтваў будуць прымацца толькі ад тых краін, урады якіх ратыфікавалі, прынялі, адобрылі Канвенцыю ЮНЕСКА або далучыліся да яе, а Нацыянальныя алімпійскія камітэты і Нацыянальныя антыдопінгавыя арганізацыі былі прызнаныя адпаведнымі кодэксу. З-за таго, што РУСАДА не адпавядае стандартам WADA, міжнародныя федэрацыі не змогуць даваць Расіі права праводзіць буйныя турніры.

На спаборніцтвы, кантракт на правядзенне якіх ужо падпісаны (напрыклад, чэмпіянат свету па футболе), забарона не распаўсюджваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0