Галоўны рэдактар «Спортивной панорамы» Віктар Рабінін пракамэнтаваў замену колеру сьцягоў у руках заўзятараў БАТЭ на матчы з «Ювэнтусам».

«Мы лічым, што нічога не парушылі. Ні з гледзішча закону, ні з гледзішча журналісцкай этыкі. Тое, што некаторыя пасьпяшаліся назваць фатаздымкам, насамрэч называецца фотакаляжам.

Дзеля чаго мы гэта зрабілі?

Мы лічым, што нічыя нашага БАТЭ з «Ювэнтусам» — гэта ня толькі дасягненьне гэтага барысаўскага клюба, але і дасягненьне ўсяго беларускага футболу. І нашай спартовай дзяржавы цалкам. Калі хочаце — гэта наш нацыянальны гонар! Аб гэтым сьведчыць і надпіс пад фатакаляжам: «Клуб БАТЭ достойно представляет страну. Мы ему рукоплещем!».

Ёсьць рэчы, якімі пакрыўдзіць нікога нельга. Нельга ж пакрыўдзіць любоўю, ветлівасьцю ці тым болей дзяржаўнай сымболікай».

Пра гэта Віктар Рабінін заявіў у камэнтары «КП в Беларусі»

Нагадаем, што ў пятніцу 3 кастрычніка «Спортивнай панорама» выйшла на першай паласе з матэрыялам, прысьвечаным мату БАТЭ — Ювэнтус. Матэрыял суправаджала ілюстрацыя, на якой ў заўзятараў БАТЭ чырвона‑зялёныя сьцягі. Высьветлілася, што насампрэч у іх былі сьцягі ФК БАТЭ: жоўта‑сіня‑жоўтыя.

 Фатакаляж Спортивной панорамы

Фатакаляж Спортивной панорамы

 Сапраўднае фота з трыбунаў.

Сапраўднае фота з трыбунаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0