На партале pravo.by выйшаў цэлы шэраг дакументаў, якія мяняюць парадак аплаты навукоўцаў. 

«Наша Ніва» папрасіла прэс-сакратарку Нацыянальнай акадэміі навук Наталлю Марцалеву патлумачыць, ці азначае гэта, што заробкі навукоўцаў вырастуць. 

«Гэта не зусім так, — сказала яна. — У гэтым стосе дакументаў цяжка разабрацца неспецыялісту: тарыфы, катэгорыі… Сутнасць у тым, каб у навуковых арганізацый была большая магчымасць заахвочваць эфектыўных супрацоўнікаў, якія маюць добрыя вынікі. Гэта не значыць, што заробак вырасце ва ўсіх. Раней, напрыклад, з тых сродкаў, якія маюць арганізацыі, не больш за 40% яны маглі накіраваць на заахвочванне, цяпер гэтыя сумы павялічваюцца — будуць больш зарабляць тыя лабараторыі і калектывы, якія эфектыўна працуюць. Нават у 2—3 разы могуць вырасці заробкі ў асобных спецыялістаў. Зрэшты, у нас ёсць лабараторыі і спецыялісты, дзе ўжо летась зараблялі па 100 рублёў, ёсць і тыя, хто па 2 тысяч даляраў зарабляюць — маюць міжнародныя кантракты і гэдак далей. Ну а тыя, у якіх такіх вынікаў няма, значыць, што заробак не вырасце». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?